Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Страничка здоровья

Страничка здоровья

Кансультацыя для педагогаў

«Беларускія народныя гульні як сродак фізічнага выхавання»

Працу з дзецьмі дашкольнага ўросту немагчыма ўявіць без наяўнасці ў ёй элементаў народнай педагогікі і традыцыйнай фізічнай культуры. Яны ўключаюць у сябе адзін з найбольш важ­ных прынцыпаў выхавання — прынцып прыродаадпаведнасці. 3 дапамогай традыцыйных сродкаў і метадаў можна аказаць эфектыўнае ўздзеянне на гарманічнае развіццё дзіцяці, не парушаючы яго ўнутранага свету і сувязі з навакольным асяроддзем.

Фізічная культура займае вядучае месца ў выхаванні дзяцей, і адным з яе раздзелаў з'яўляецца рухомая гульня. Дашкольны ўзрост — гэта перыяд, калі дзіця хутка расце і развіваецца, авалодвае ведамі, і таму вельмі важна дапамагчы яму навучыцца правільна ўспрымаць знешні свет, акаляючыя яго прадметы і з'явы. Задача дашкольных устаноў — забяспечыць усебаковае развіццё і выхаванне дзяцей. Выкананне яе здзяйсняецца рознымі сродкамі, сярод якіх важнае месца належыць гульні.

Рухомыя гульні ствараюць атмасферу радасці і таму робяць больш эфектыўным комплекснае рашэнне аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач. Актыўныя рухі, абумоўленныя зместам гульні, выклікаюць у дзяцей станоўчыя эмоцыі і павялічваюць фізічныя працэсы. Сітуацыі на гульнёвых пляцоўках, якія ўвесь час змяняюцца, прывучаюць дзяцей мэтанакіравана выкарыстоўваць рухомыя здольнасці і звычкі, забяспечваць іх удасканаленне. Звычайна праяўляюцца такія фізічныя якасці, як хуткасць рэакцыі, спрытнасць, вокамер, раўнавага, навыкі арыентацыі ў прасторы, што адыгрывае важную ролю ў набыцці дзіцём жыццёвага вопыту. Неабходнасць падпарадкоўвацца правілам і пэўным чынам рэагаваць на сігнал арганізуе і дысцыплінуе дзяцей, прывучае іх кантраляваць свае паводзіны, развіваць кемлівасць, рухальную ініцыятыву і самастойнасць. Рухомыя гульні пашыраюць агульны кругагляд, папаўняюць слоўнікавы запас, удасканальваюць псіхічныя працэсы.

Гарманічнае спалучэнне паэтычнага слова, рытму, інтанацыйнай выразнасці, музыкі і рухаў дае магчымасць рэалізаваць эмацыйныя патрэбы дзіцяці. Яшчэ ў 1932 г. Г. В. Хухлова адзначыла, што «сістэматычныя фізічныя заняткі, якія праводзяць з эмацыянальным пад’емам і павелічэннем, — найбольш просты шлях да фізічнага і псіхічнага ўдасканалення дзіцячага арганізма».

Беларускія народныя гульні — адзін з самых старажытных сродкаў выхавання, яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. Як правіла, беларускія народныя гульні — рухомыя. Роля беларускіх народных рухомых гульняў як сродку фізічнага, эстэтычнага і разумовага выхавання абумоўлена тым, што яны садзейнічаюць правільнаму фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя; развіваюць сілу, спрыт, вастрыню зроку і слыху, назіральнасць, кемлівасць, удумлівасць, вытрымку, калектывізм, клопат пра іншых, любоў да роднага краю, пачуццё справядлівасці і прыгажосці. Гэта адбываецца за кошт таго, што, з аднаго боку, дашкольнікі ўключаюцца ў практычную рухомую дзейнасць, развіваюцца фізічна, вучацца дзейнічаць і прымаць рашэнні самастойна. 3 другога боку, яны атрымліваюць маральнае і эстэтычнае задавальненне, знаёмяцца з народнымі традыцыямі, лепш пазнаюць акаляючы свет.

Беларуская рухомая гульня зарадзілася спачатку як культавы абрад. Потым, з цягам часу яна набыла від забавы, але ж захавала сваю асноўную накіраванасць на агульную фізічную падрыхтоўку, удасканаленне функцый арганізма, выхаванне маральна-валявых і творчых здольнасцей. Гульні былі дэтэрмінаваны па ўзросце. Гуляць дзеці пачыналі яшчэ немаўлятамі: спачатку дарослыя забаўлялі іх, падкідвалі і гушкалі на руках, потым, калі дзеці маглі трымаць у руках прадметы, ім давалі самаробныя цацкі («лялькі»), Простыя фізічныя практыкаванні, якія, як правіла, суправаджаліся гульнямі, развівалі рукі маленькіх, а жартоўныя песенькі і прыгаворкі, імітаванне галасоў птушак і жывёл знаёмілі з навакольным жыццём, маральнымі нормамі, дазвалялі атрымаць першае ўяўленне пра дабрыню (іх можна выкарыстоўваць з першай малодшай групы). З узростам пашыралася колькасць гульняў і іх змест, яны значна ўскладняліся.

Беларусы маюць своеасаблівую школу пешчання. Немаўлятак забаўлялі, прывучалі іх да элементарных гульняў з дапамогай забаўлянак, якіх багата накоплена ў народнай творчасці. Так, робячы гімнастыку, падкідвалі дзіця на руках, пахлопвалі яго па спінцы, пагладжвалі па жывоціку, згіналі ножкі, суправаджалі дзеянні спецыяльнымі забаўлянкамі, як імправізаванымі, так і ўстойлівымі, вядомымі ў той ці іншай мясцовасці.

Дух змагарства, магчымасць паспрабаваць свае сілы і вынослівасць наогул быў характэрны для гульняў дзяцей розных узростаў. Самай простай і распаўсюджанай сярод іх была гульня «ў абгонку» («перагонкі», «перапехі», «хто каго абгоніць»). Сіла і спрыт патрабаваліся дзецям для хадзьбы на хадунах. Хадзьба на хадунах была справай не простай, для авалодання ёю трэба было шмат трэніравацца. Гэта гульня захапляе перш за ўсё дзяцей больш старэйшага ўзросту.

Асноўнай рысай большасці беларускіх рухомых народных гульняў з'яўляецца тое, што яны патрабуюць шмат фізічнай энергіі, спрыту, кемлівасці, у выніку чаго дзеці атрымліваюць добрую фізічную нагрузку, загартоўку. Вясковыя дзеці ўжо ў падлеткавым узросце былі фізічна моцнымі і вынослівымі і маглі выконваць ра­боты ў полі і па гаспадарцы, якія патрабавалі шмат сіл.

Трэба адзначыць, што ў сваім першапачатковым выкананні ўсе народныя гульні праводзіліся і праводзяцца на вуліцы і не патра­буюць ніякіх спецыяльных умоў і абсталявання. Гэта забяспечвае іх арганізацыю на свежым паветры даступнай, прычым сезоннасць беларускіх гульняў дазваляе праводзіць іх на працягу ўсяго года. Комплекснае ўздзеянне фізічнай актыўнасці і звычайных прыродных умоў на арганізм узмацняюць закаляючы эфект. Усе формы і сродкі традыцыйнай фізічнай культуры звязаны са звычайнымі ўмовамі, якія маюць важнае значэнне ў замацаванні здароўя дзяцей.

Праграмныя дакументы, па якіх сёння працуюць педагогі дзіцячых дашкольных устаноў у Рэспубліцы Беларусь прадугледжваюць шырокае выкарыстанне беларускіх рухомых гульняў у вучэбна-выхаваўчым працэссе. У праграмах прапануюцца ўзроставыя размежаванні рухомых гульняў, але кожны выхавальнік ці фізічны кіраўнік можа сам адапціраваць іх і для пэўнага ўзросту, і для пэўных умоў. Самі дзеці, мадыфікуючы знаёмыя ім гульні, могуць стварыць новыя, развіваючы сваю творчую актыўнасць, творчыя здольнасці.

                             


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Страничка здоровья

Соседние подразделы:
Консультирование родителей по вопросам защиты прав и законных интересов несовершеннолетних
Страничка учителя-дефектолога
Страничка музыкального руководителя

Местное время

Контакты

8 (02136) 2-45-28
8 (02136) 2-45-29
detsad.kohanovo2@tolochin.vitebsk-region.gov.by

211060, Витебская область, Толочинский район, г.п. Коханово, ул. Микрорайон, д.28
Открыть контакты

Режим работы:

Понедельник - пятница

с 7.15 до 17.45

Выходной: суббота, воскресенье.

Гуманитарный проект

15.03.23 Растим здоровую нацию!!!

Все новости

Интерактивная карта по количеству свободных мест в учреждениях дошкольного образования Толочинского района

-

Интерактивная карта по количеству свободных мест в учреждениях дошкольного образования Витебской области

-

-

-

История и традицииВ 1978 году для маленьких граждан нашего поселка широко распахнул двери ясли-сад. За эти годы учреждение прошло путь становления, накопления педагогического опыта, творческого поиска....
Открыть раздел История и традиции
Официальные Интернет-ресурсы http://president.gov.by/ - портал Президента Республики Беларусь http://government.by/ - Совет Министров Республики Беларусь http://www.sovrep.gov....
Открыть раздел Полезные ссылки
ГУМАНИТАРНЫЙ ПРОЕКТ по популяризации физической культуры и оздоровления детей дошкольного возраста «Растим здоровую нацию!» 1....
Открыть раздел Гуманитарный проект
The LineAct Platform