Для дзяцей старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання ў нашай установе быў арганізаваны "Восеньскі кірмаш", задачамі якога сталі:
- далучаць выхаванцаў да народнага мастацтва, беларускіх традыцый, да нацыянальнай культуры праз беларускую мову, народныя гульні:
- развіваць кругагляд дзяцей, выклікаць станоўчыя эмоцыі:
- выхоўваць пачуцце любові да роднага краю, творчыя адносіны да розных відаў музычнай дзейнасці.
Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі народныя песні, танцавалі беларускія танцы, расказвалі вершы на роднай мове, імправізавалі на музычных інструментах.
Выхаванцы пабывалі на сапраўдным кірмашы, працягнулі знаемства з гліняным посудам, здобнымі і тканымі беларускімі вырабамі, лялькамі – прыгажунямі. Мерапрыемства пакінула ў сэрцах дзяцей і педагагічнага калектыву мноства ўражанняў і станоўчых эмоцый.