- У адукацыйным працэсе з выхаванцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі кожны тыдзень абавязкова рэалізоўваць напрамак «Слова тыдня»: акцыі, прысвечанай аднаму слову на беларускай мове з улікам узросту дзяцей і тэмы тыдня .
1.1. ПАНЯДЗЕЛАК. Увядзенне «Слова тыдня»: значэнне, твор, 3 гульнявыя iдэi.
1.2. У межах адной тэмы тыдня можна выбіраць некалькі ўзаемазвязаных слоў. Важна, каб словы не вывучаліся ізалявана, а выкарыстоўваліся ў розных маўленчых сітуацыях і ўзаемадапаўнялі адно другое.
1.3. Пры неабходнасці змяняйце або пашырайце групу слоў на працягу тыдня. Калі дзеці праяўляюць асаблівую цікавасць да пэўнага слова або ўзнікае маўленчая сітуацыя для яго выкарыстання, дапоўніце тэматычную групу звязанымі па значэнні словамі.
1.4. Узроставая дыферэнцыяцыя (прымяняецца штотыдзень)
3-4 гады: Мауленчыя гульнi, пантамiма, гукаперайманне, кароткія забаулянкі.
4-5 гадоў: Калектыўнае «Дрэва Слова», творчае маляванне, інсцэніроўка.
5-6 гадоў: Гульня з перадачай мяккай цацкi па ланцужку, тлумачэнне значэння слова, хатняе даследаванне- штэрв’ю, расказ групе
1.5. Забяспечвайце шматразовы зварот да слова на працягу тыдня і сувязь паміж словам тыдня і папярэднім маўленчым вопытам дзяцей, прапаноўваючы дзецям пачуць, зразумець, выкарыстаць яго ў розных сітуацыях. Вяртайцеся да слоў, якія ўжо выкарыстоўваліся раней, параўноўвайце іх з новым словам, успамінаючы сітуацыі іх выкарыстання. Гэта спрыяе замацаванню слоўніка і паступоваму пашырэнню актыўнага слоўніка дзяцей.
- Пры тлумачэнні значэння слоў неабходна прапанаваць інфармацыю, даступную для разумення дзецям дашкольнага ўзросту. Перад тым як замацоўваць слова, абмяркоўваць з дзецьмі, што яно значыць, у якіх сітуацыях яго дарэчы выкарыстоўваць, каб пазбегнуць механічнага завучвання.
- Інтэграцыя ў адукацыйны працэс.
3.1. Не абавязкова вылучаць для гэтага асобныя заняткі. Уключайце словы ў ранішнія гутаркі, прагулкі, гульні, рэжымныя моманты, розныя віды дзейнасці.
3.2. Для замацавання слоў тыдня штодзённа выкарыстоўвайце віды дзіцячай дзейнасці, напрыклад:
Гульнёвая дзейнасць.
Дыдактычныя гульні: «Назаві ласкава» (замацаванне памяншальна-ласкальных формаў), «Падбяры слова» (падбор сінонімаў або антонімаў), «Чацвёрты лішні» (з апорай на новае слова).
Cюжэтна-ролевыя гульні: змадэліруйце сітуацыю, дзе трэба выкарыстоўваць новае слова.
Пальчыкавыя і рухомыя гульні з маўленчым суправаджэннем, дзе ключавое слова паўтараецца ў тэксце.
Выяўленчая дзейнасць.
Прапануйце намаляваць прадмет або сітуацыю, звязаную са словам. Пасля малявання абмяркуйце малюнак: што намалявана, чаму дзіця выбрала менавіта гэты сюжэт, якое слова тут галоўнае.
Лепка, аплікацыя, канструяванне з прагаворваннем дзеянняў і назваў дэталяў, выкарыстоўваючы мэтавыя словы.
Успрыманне мастацкай літаратуры і развіццё маўлення.
Выкарыстоўвайце творы беларускай мастацкай літаратуры і фальклору як аснову для маўленчых зносін, абмеркавання, драматызацыі, творчых заданняў і іншых відаў дзейнасці дзяцей.
Чытайце творы, дзе ключавое слова сустракаецца часта і важнае ў сюжэце. Пасля чытання задавайце пытанні, якія патрабуюць выкарыстання гэтага слова ў адказе. Можна інсцэніраваць эпізоды, дзе героі вымаўляюць патрэбныя фразы. Далучайце бацькоў. Прапануйце ім дома выкарыстоўваць новыя словы.
3.3. Падбірайце спосабы работы з улікам узросту дзяцей: для дзяцей малодшага ўзросту — гульнявыя, наглядныя і рухальныя спосабы; для дзяцей сярэдняга ўзросту — творчыя заданні і простыя маўленчыя гульні; для дзяцей старшага ўзросту — заданні на тлумачэнне значэння слова, складанне выказванняў, разважанне, пошук і перадачу інфармацыі.
3.4. Далучайце бацькоў да ўдзелу ў акцыі ў даступнай форме: прапануйце абмеркаваць з дзіцём значэнне слова, успомніць сямейную гісторыю, адказаць на пытанне тыдня, прачытаць твор.
3.5. Праводзьце рэфлексію ў канцы тыдня: спытайце дзяцей, якія словы яны запомнілі, дзе іх выкарысталі.
- Заданні (інтэграцыя розных адукацыйных галін вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі) мэтазгодна прадстаўляць у выглядзе вынікаў маўленчай, гульнявой, пазнавальнай, творчай і інш. дзейнасцей: дзеці вымаўляюць словы, адлюстроўваюць іх у малюнках, назіраннях, гульнях, выкарыстоўваюць ў паўсядзённым жыцці.
- Сістэматызаваныя вынікі дзейнасці выхаванцаў (выставы, альбомы, макеты, фота- і відэасправаздачы і інш.) штотыднёвых акцый «Слова тыдня» могуць аб'ядноўвацца ў праекты і адлюстроўваць, як дзеці засвойваюць мову.
- У канцы тыдня, у тэматычныя (беларускамоўныя) дні, мэтазгодна правядзенне літаратурных дзён, дзе чытанне і абмеркаванне твораў становіцца асновай адукацыйнага працэсу, напрыклад:
«Дзень казкі»: чытанне народных і аўтарскіх казак.
«Дзень паэзіі і калыханак»: чытанне вершаў, развучванне кароткіх забаўлянак і пальчыкавых гульняў на беларускай мове.
«Дзень апавяданняў»: чытанне твораў, назіранне за прыроднымі з’явамі на прагулцы з наступным абмеркаваннем на беларускай мове.
- ПЯТН1ЦА. Вынікі штотыднёвых літаратурных дзён, акцый «Слова тыдня» могуць быць прадстаўлены ў наступных фарматах:
кароткая інфармацыя з фота-відэаадлюстраваннем загружаюць фота сваіх «Дрэваў», вырабаў па казках або кароткія відэа ў сацыяльныя сеткі з адзіным хэштэгам (напрыклад, #МоўныЛанцужок2026);
інфармацыя на афіцыйных сайтах устаноў дашкольнай адукацыі праз тэматычныя ўкладкі
«Дзіцячы Слоўнік Дабрыні»: збор жывых, наіўных дзіцячых трактовак беларускіх слоў і адказаў на пытанні па казках для фарміравання агульнага зборніка;
«Аўдыёказкі ад дзяцей»: запіс у аўдыяфармаце чытання любімых беларускіх вершаў або казак;
«Літаратурная скарбонка»: фарміраванне ў кожнай УДА банка сцэнарыяў і ідэй па інтэграцыі беларускай літаратуры ў паўсядзённае жыццё з наступным абменам вопытам паміж выхавацелямі дашкольнай адукацыі.
АПОШНЯЯ ПЯТН1ЦА МЕСЯЦА - прадстаўленне матэрыялаў, лепшых практык у ДУ «Талпчынскі раёны вучэбна- метадычны кабінет».

















