
«Слова тыдня» - рэспубліканская адукацыйная акцыя, якая будуецца па цыклічным прынцыпе: кожны тыдзень у групе ўкараняецца новае беларускае слова, якое дзеці актыўна выкарыстоўваюць на працягу тыдня.
Гэта праект, які реалізуецца ў мэтах якастнай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»,"Падрыхтоўка да навучання грамаце", "Мастацкая літаратура" і інш), а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміравання ў выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі ўстойлівага інтарэсу да роднага слова.

















