Родная мова, матчына мова,
Думкі яскравы палёт,
Лечыць, кранае роднае слова,
Крылы дае на ўзлёт!
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Наш дзіцячы садок таксама адзначыў свята роднай мовы. Напярэдадні на працягу Тыдня беларускай мовы былі папоўнены цэнтры па фарміраванню асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры ва ўсіх узроставых групах установы, раздзявальныя ячэйкі груп папоўніліся тэматычнымі наглядна - інфармацыйнымі матэрыяламі для бацькоў выхаванцаў, з выхаванцамі на працягу ўсяго тыдня выхавальнікі, бацькі і ўсе супрацоўнікі дзіцячага сада размаўлялі на беларускай мове, з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя займальныя заняткі па розных адукацыйных абласцях, і розныя формы работы ў нерэгламентаванай дзейнасці.
Выхаванцы старэйшай і сярэдняй груп інтэграванага навучання і выхавання праслухоўвалі гімн Рэспублікі Беларусь.
Выхавальнікі старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання падрыхтавалі наглядны матэрыял для тэматычнай гутаркі з выхаванцамі "Дзень роднай мовы".
Таксама была падрыхтавана выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Бусел – сімвал Беларусі”