Прыйшла Каляда,
дзверы адчыняйце!
Калядоушчыкаў у хату
шчыра запрашайце!
На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. Каляды – народнае зiмовае свята, якое людзі чакалі з нецярплівасцю.
Калядаваць было прынята ў кожнай беларускай весцы. А зараз i ў гарадах можна сустрэць калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі спяваюць песні-калядкі, з пажаданнямі здароўя, багацця і поспеху, віншуюць са святам Нараджэння Хрыстовага і жадаюць гаспадарам ўсялякага дабрабыту. Здаўна чакалi прыходу таких гасцей, лiчылася, што яны прыносяць шчасце на ўвесь год.
Вось i ў нашым дзiцячым садзе, памятаючы пра гiстарычныя каштоўнасцi, прайшлi калядкi. На свяце дзецi сустрэлiся з Казой, якая ўвасабляе дабрабыт, урадлівасць, багацце, Мядзведзем, Зорканошай, Цыганом, Чортам і Ведзьмай, Гаспадыняй і Гаспадаром. Гучалi беларускія песнi, вершы і загадкi. А з якiм захапленнем дзецi гулялi ў беларускiя народныя гульнi! Калядоўшчыкі атрымалi пачастункi i падарункi. Настрой ва ўсiх быў цудоўны!